9 снежня ва ўсім свеце адзначаўся Сусветны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.
9. Декабрь, 2023 в 19:57,
Нет комментариев
Памяць – катэгорыя рухомая. Каб гераічныя падзеі мінулага не сышлі ў нябыт, а яго трагічныя старонкі не абярнуліся новай бядой, пра іх варта ўспамінаць і гаварыць, на іх неабходна выхоўваць сучасную моладзь.
Памяць аб нявінных ахвярах вайны жыве ў нашых сэрцах, і ў той жа час мы даведаемся ўсё новыя падрабязнасці аб тых страшных падзеях з матэрыялаў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У бібліятэцы створаны інтэрактыўны плакат - выстава, прысвечаны генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.