Асвятленне

 дзейнасці ў прэсе


“NG-PRESS.BY АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАСТОРА БЕЛАРУСІ Ў АДЗІНЫМ СЕТКАВЫМ ВЫДАННІ (16+)”

  https://ng-press.by/

https://ng-press.by/?s=%D0%9D%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D1%8F+%D0%AE%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87



на старонках рэспубліканскай дзіцячай газеты “Зорька”, яе афіцыйным сайце  http://www.zorika.by/


 Адным з напрамкаў дзейнасці школьнай бібліятэкі з'яўляецца папулярызацыя гістарычнай, культурнай спадчыны раёна. Наталія Юшкевіч, бібліятэкар - рэалізуе гэты напрамак праз узаемадзеянне школьнай бібліятэкі з рэгіянальнымі і рэспубліканскімі сродкамі масавай інфармацыі ў рамках праекта "Малая радзіма. Пярэвічы.by». Відэаролік аб узаемадзеянні ДУА "Пятрэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" з рэспубліканскай газетай для дзяцей і падлеткаў "Зорка" (на базе навучальнай установы дзейнічае прэс-цэнтр газеты "Зорка")

 http://www.zorika.by/ 

http://bpo.academy.edu.by/images/M_images/biblioteki%202021.pdf


https://novgazeta.by/news/obshhestvo/nevycherpnay-energii-bibliyatekara-natalli-yushkevich-pazayzdrostsits-navat-moladz/

Завадатарам і ідэйным натхняльнікам шматлікіх добрых спраў у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе з’яўляецца бібліятэкар школьнай бібліятэкі Наталля Юшкевіч. Яе невычэрпнай, кіпучай энергіі пазайздросціць нават моладзь. Чалавек яна нераўнадушны і апантаны. І калі Наталля Анатоль­еўна выступае ініцыятарам школьных праектаў, то тут ні ў яе калег, ні ў кіраўніцтва школы сумнення не ўзнікае: яна не толькі зможа арганізаваць, але і ўсё будзе зроблена на вышэйшым узроўні і творча.

За плячыма Наталлі Анатольеўны багаты прафесійны вопыт. Сёлета спаўняецца 25 гадоў, як яна працуе бібліятэкарам у школьнай бібліятэцы. Гэта чалавек, улюблёны ў сваю работу, нераўнадушны, ініцыятыўны, здольны не толькі выка­наць запыты сваіх юных чытачоў у любы зручны для іх час, але і зрабіць вольны час школьнікаў больш змястоўным і цікавым. Яна кожны дзень з радасцю і задавальненнем ідзе на работу. У школьнай бібліятэцы заўсёды камфортна, тут пануе культ кнігі, творчая атмасфера. А калі выпадае вольная хвіліна, як у дзяцінстве, чытае … Чытаць – значыць жыць! Так лічыць Наталля Анатольеўна.