https://ng-press.by/2023/04/17/zahar-chyrvony-z-pyatrevitskaj-syarednyaj-shkoly-prynyal-udzel-u-konkurse-yunyh-chytalnikau-zhyvaya-klasika/


Захар Чырвоны, вучань 7 класа ДУА “Пятрэвіцкая сярэдняя школа” Навагрудскага раёна актыўны чытач школьнай бібліятэкі. Разам з бібліятэкарам Наталіяй Юшкевіч, прынялі ўдзел у школьным этапе рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Конкурс праводзіцца для павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі. Конкурс прысвечаны Году міра і стварэння. Для чытання выбралі цудоўны ўрывак з паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа – “Мой родны кут”. Вынік – прайшлі на раённы этап, які пройдзе на базе Дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

Раённы этап - 3 месца!